ШТО МЫ РОБІМ:
Асноўны напрамак дзейнасці «Магілёўскага моладзевага цэнтра» – падтрымка і суправаджэнне моладзевых арганізацый і ініцыятыў у іх развіцці, а так сама дапамога ў стварэнні новых моладзевых арганізацый і ініцыятыў. За час дзейнасці пры падтрымцы «Моладзевага Цэнтра» сфармаваліся наступныя арганізацыі: жаночая ініцыятыва «Пралеска», Магілёўскі рух нефармальнай моладзі «тынэйджэры», Магілёўскі моладзевы гістарычны клуб, Студэнцкая ініцыятыва МДУ, канфедэрацыя Моладзевых Дэмакратычных Сіл (МОДЭС).
Пры дапамозе «Магілёўскага моладзевага цэнтра» дэмакратычная моладзь у Магілёве правяла шэраг паспяховых акцый, некаторыя з якіх мелі шырокі рэзананс у грамадстве. Адну з такіх акцый можна вылучыць асобна – гэта адраджэнне Магілёўскай ратушы. Упершыню ў Магілёве моладзі ўдалося дамагчыся ад уладаў выканання сур’ёзных патрабаванняў, а менавіта пабудовы Магілёўскай ратушы.
У межах адукацыйнай падтрымкі “Магілёўскі моладзевы цэнтрар” праводзіць «Школу грамадзянскіх актывістаў» для маладых актывістаў НДА і проста актыўнай моладзі.
Вялікая частка выпускнікоў«Школы грамадзянскіх актывістаў», па атрыманьні грамадзкай адукацыі займаюць лідэрскія пазіцыі ў сваіх арганізацыях, а ў некаторых выпадках сталі рухавіком па стварэнні новых арганизаций.
“Магілёўскі моладзевы цэнтр” гэтак жа падтрымлівае разнастайныя культурныя і этнаграфічныя ініцыятывы.