Наша пазіцыя

НАША ПАЗІЦЫЯ:

Актыўная грамадзянская пазіцыя з’яўляецца асновай сацыяльных зменаў.

“Магілёўскі моладзевы цэнтр” лічыць, што ўдзел маладых людзей у грамадскім жыцці мае фундаментальнае значэнне для стварэння стабільнай і здаровай дэмакратыі. “Магілёўскі моладзевы цэнтр” рыхтуе моладзь у поўнай меры да ўдзелу ў грамадскім жыцці, падтрымліваючы ўключэнне моладзі ў грамадскае жыццё і пашыраючы магчымасці моладзевых арганізацый і ініцыятыў. Мы лічым, што маладыя людзі з’яўляюцца магутным інструментам для стварэння станоўчых зменаў. Мы імкнемся да стварэньня новага пакалення сацыяльна свядомых грамадзян, якія ствараюць пазітыўныя змены ў жыцці грамадства, і ў цэлым па краіне.