Хто мы?

Магілёўскі моладзевы цэнтр

«Магілёўскі моладзевы цэнтр” быў створаны ў 2006 годзе ў якасці рэсурснага цэнтра для маладзёжных НДА ў Магілёве. Асноўным відам дзейнасці «Магілёўскага моладзевага цэнтру» з’яўляецца падтрымка і садзейнічанне моладзевым грамадскім арганізацым і ініцыятывам у іх развіцці, а таксама аказанне дапамогі ў стварэнні новых моладзевых няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў.

НАША МІСІЯ

Пабудова здаровай грамадзянскай супольнасці і садзейнічанне рэалізацыі сацыяльнай моладзевай палітыкі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, а таксама стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі моладзі, выхаванне грамадзянскіх якасцяў, ўцягванне моладзі ў сацыяльную актыўнасць праз лідэрскую падрыхтоўку і грамадзянскую адукацыю.

МЭТЫ

Падтрымка і суправаджэнне моладзевых арганізацый і ініцыятыў Магілёўскай вобласці.

Стварэнне пляцоўкі для рэалізацыі дзейнасці моладзевымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

ЗАДАЧЫ

  1. Аказанне інфармацыйнай падтрымкі моладзевым арганізацыям і ініцыятывам.
  2. Аказанне адукацыйнай падтрымкі моладзевым арганізацыям і ініцыятывам.
  3. Прадастаўленне пляцоўкі для рэалізацыі дзейнасці моладзевым арганізацыям і ініцыятывам.
  4. Фондрэйзинговая падтрымка моладзевым арганізацыям і ініцыятывам.
  5. Юрыдычная падтрымка моладзевым арганізацыям і ініцыятывам.
  6. Стварэнне рэгіянальнай маладзёжнай інфармацыйнай сеткі.
  7. Аказанне тэхнічнай дапамогі для ажыццяўлення дзейнасці моладзевым арганізацыям і ініцыятывам.