Навіны

IV Магілёўскі рэгіянальны Форум моладзевых НДА, ініцыятыў і актывістаў

З 19 па 26 чэрвеня 2017 года “Магілёўскі Моладзевы цэнтр» правёў “IV Магілёўскі рэгіянальны Форум Моладзевы НДА, ініцыятыў І актывістаў”

У моладзевым Форуме прынялі ўдзел у агульнай складанасці каля 100 чалавек з актыўных арганізацый грамадзянскай супольнасці Магілёва і вобласці: Магілёўскі моладзевы цэнтр, Жаночая праграма “Пралеска”, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, Моладзевае крыло БХД, Моладзь БНФ,  Моладзевая супольнасць грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду, “Магілёўская адукацыйная ініцыятыва, вело-клуб « Волек », ТБМ, нефармальныя супольнасць парашутыстаў Магілёва і інш. Гэтак жа ў лагеры прымалі ўдзел людзі, якія не знаходзяцца ні ў палітычных, ні ў грамадскіх арганізацыях. Гэтая моладзь ўпершыню прымала ўдзел у нефармальнай грамадскай адукацыі і нацыянальным культурным мерапрыемстве.

Фоум быў сумешчаны з святкаваннем «Купалле». Пад час «Купалля» праводзіліся аўтэнтычныя культурнай традыцыі святкаванні. Вырабленыя “Магілёўскім моладзевым цэнтрам” цішоткі з беларускiм арнаментам прыўнеслі культурны каларыт у святкаванне і адчуванне прыналежнасці  супольнасці да культурных традыцый Беларусі.