Сёлета Форум праходзіў 13-19 жніўня ў выглядзе летніка на ўзьбярэжжы Чыгірынскага вадасховішча (Быхаўскі раён).
Прадстаўнікі аргкамітэту па ўтварэньні партыі БХД, Моладзі БНФ, Магілёўскага Моладзевага Цэнтра, Маладых Лібэралаў, жаночай ініцыятывы “Пралеска” ды веларуху абмеркавалі магчымасьць выкарыстаньня Эўрапейскай моладзевай хартыі ў Магілёве. Арганізацыі пагадзіліся распачаць кампанію па выкарыстаньні хартыі.
Маладзёны адзначылі, што жадаюць, каб улады ўлічвалі іхнія інтарэсы пры прыняцьці рашэньняў.
Таксама на Форуме абмеркавалі магчымасьці дзейнасьці і разьвіцьця моладзевых ініцыятываў, пошукі шляхоў самарэалізацыі маладых людзей у цяперашніх ўмовах, а таксама як працаваць і ня трапіць пад артыкул 193.1 КК РБ.
На летніку быў прадэманстраваны і абмеркаваны фільм магілёўскага рэжысэра Вячаслава Сікоры;“Майдан сваімі вачымі”, зьняты ў Кіеве. Актывісты віталі прапанову сп. Сікоры аб стварэньні гістарычнай стужкі аб Машэку.
Нагадаем, І Магілёўскі рэгіянальны Форум моладзевых НДА, ініцыятываў і актывістаў адбыўся ў 2012 годзе.
belngo.org