Навіны

ІІ Магілёўскі рэгіянальны Форум моладзевых НДА, ініцыятыў і актывістаў

Шаноўныя сябры,

Магілёўскі Моладзевы Центр (ММЦзапрашае актыўных маладых людзей узяць удзел у “ІІ Магілёўскім рэгіянальным Форуме моладзевых НДА, ініцыятыў і актывістаў”.

На форуме будуць абмяркаваныя наступныя тэмы:

Магчымасці эфектыўнай дзейнасці і развіцця моладзевых ініцыятываў;

Пошук шляхоў самарэалізацыі маладых людзей у сучасных умовах нашага рэгіёна;

Як працаваць незарэгістраваным ініцыятывам і не патрапіць пад арт. 193.1 К.К. РБ

Прэзентацыя праграм падтрымкі моладзевых арганізацыяў ды ініцыятываў

У гэтым годзе Форум адбудзецца ў выглядзе моладзевага летніка на ўзбярэжжы прыгожай ракі. Ф<орум пройдзе с 14 па 17 жніўня 2014 году. Форма адзеньня спартовыя. Усе хто не будзе мець намётаў будуць забяспечаныя жытлом. Ад кожнага ўдзельніка патрабуецца ўласны ўнёсак у выглядзе бляшанкі тушонкі.

Для таго каб прыняць удзел ў Форуме запоўніце к.л. анкету і дашліце па адрасе mogmolcentr@gmail.com не пазьней за 12.08.2014 .

Анкета удзельніка

Магілёўскага рэгіянальнага Форума моладзевых НДА, ініцыятыў і актывістаў”.

Прозьвішча, імя__________________________________________________________

Арганізацыя (ініцыятыва, клуб)______________________________________________

Кантактныя дадзеныя (тэл. Mail,skype ды інш.)______________________________ ________________________________________________________________________

Колькасьць удзельнікаў ад адной арганізацыі (ініцыятывы, клуба) неабмяжаваная.

Па усім пытаньням зьвяртайцеся; mogmolcentr@gmail.com +375297481044, Эдуард