Навіны

У Магілёве раскажуць аб Нацыянальнай платформе ФГС УП

Даведацца, што такое Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці краiн Усходняга партнёрства, магілёўцы змогуць 10 чэрвеня – у гэты дзень у Магілёве па адрасе Чкалава, 16 (Кола Сяброў) пройдзе форум “Нацыянальная Платформа ФГС УП і магілёўская грамадзянская супольнасць”.

Арганізатарамi мерапрыемства выступаюць актыўныя ўдзельнікі працы Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства: “Магілёўская адукацыйная ініцыятыва”, “Магілёўскі моладзевы цэнтр” і “Магілёўскі этнаграфічны клуб”. Удзел у форуме таксама прымуць сябра Часовай каардынацыйнай рады Нацплатформы Улад Вялічка і вядомая праваабаронца Алена Танкачова.

План мерапрыемства

11.00-13.00 – выступы прадстаўнікоў Часовага каардынацыйнага камітэту і экспертаў Нацыянальнай платформы ФГС УП (гісторыя, развіцьцё, сучасны стан і перспектывы, прынцыпы пабудовы):

1) Улад Вялічка,

2) Алена Танкачова.

13.00-13.30 – кава-гарба-паўза.

13.30-15.00 – абмеркаванне формаў развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы, ролi рэгіёнаў у гэтых працэсах. Абмеркаванне формаў і пачатак кансалідацыі грамадзянскай супольнасці ў Магілёве.

Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у форуме не толькі прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднаньняў, але i ўсіх тых, “хто нарадзіўся тут і каму не ўсё роўна”.

Кантакты:

+375 29 242-37-22 (Яўген Бойка)

+375 29 691-59-63 (Зміцер Салаўёў)