Навіны

Падаткавікі прэсуюць моладзевы цэнтар

Магілёўскі моладзевы цэнтар абвінавацілі ў тым, што яе чальцы не падалі дэкларацыю аб прыбытках.

Пра гэта распавёў адзін з заснавальнікаў грамадскай установы Зміцер Салаўёў.

“21 траўня я хадзіў у падаткавую інспекцыю разбірацца, у чым справа. Я патлумачыў інспектарам, што ў нас некамерцыйная ўстанова і нам не трэба штогод падаваць дэкларацыю аб прыбытках. Падчас размовы падаткавікі пагадзіліся і скасавалі складзены на нас раней пратакол. Таксама папрасілі прабачэння за гэта. Дамовіліся аб тым, што мы не будзем падаваць на іх у суд”- прыводзіць яго словы Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Зміцер Салаўёўне ведае, ці варта разглядаць інцэдэнт як звычайную тэхнічную памылку.

“Пакуль гэта выглядае маленькім ціскам на нашу арганізацыю. У лютым гэтага года падаткавікі ўжо браліся за нас. Яны хацелі зачыніць наш цэнтр за тое, што ён не вядзе гаспадарчую працу. Спатрэбіўся нейкі час, каб разабрацца з гэтым пытаннем. Мы ж некамерцыйная ўстанова, у нас няма нават рахунку”, – зазначыў ён.

Грамадскі актывіст мае намер імгненна рэагаваць на мажлівыя ў прышласці захады падаткавікоў з мэтай зачыніць альбо аштрафаваць установу. У святле надыходзячай парламенцкай кампаніі любы “наезд” на арганізацыі трэцяга сектара альбо палітычныя партыі аўтаматычна трэба расцэньваць як прыцясненне з боку ўлады, дадаў Зміцер Салаўёў.