Навіны

Магілёўскі моладзевы цэнтр правёў акцыю ў падтрымку сбора сродкаў на набыццё Статуту ВКЛ.

Пад час акцыі моладзь раздала магілёўцам 1000 квітанцыяў на ахвяраваньні на Статут ВКЛ. У квітанцыі мінакам заставалася толькі пазначыць сумму і прозьвішча ахвярадаўца.

Раней моладзь Магілёва зьвярнулася ва Упраўленьне “Беларусбанка” з просьбай распаўсюдзіць па адзяленьням банку аб’явы з заклікам ахвяраваць на Статут ВКЛ. Кіраўніцтва банку пайшло на сустрач моладзі і на інфармацыйных дошках у аддзяленьнях зьявіліся перададзеныя моладдзю аб’явы.

“Гэтай акцыяй мы пераследуем мэту не толькі дапамагчы Музэю Гісторыі магілёва сабраць неабходныя сродкі на выкуп Статуту ВКЛ, але й пазнаёміць магілёўцаў зь гісторыяй сваёй краіны” – распавёў арганізатар акцыі дырэктар “Магілёўскага моладзевага цэнтру” Эдуард Баравікоў